Беларусам дазволілі ездзіць у Еўразвяз з двума пашпартамі



Нягледзячы на адзінае заканадаўства Еўразвяза аб правілах уезду для замежнікаў, шматлікія візавыя тонкасці дастаўлялі клопаты добрасумленным падарожнікам. Нядаўна Суд ЕЗ ліквідаваў адну з прычын для турботы: падарожнікі атрымалі магчымасць прыязджаць у шэнгенскую зону з двума пашпартамі – дзейным і тым, у якім прастаўленая віза, пішуць «Беларускія навіны».

З падобнай сітуацыяй чалавек нярэдка сутыкаецца, калі робіць сабе новы пашпарт. Раней падарожнікі рабілі паездкі ў еўрапейскія краіны з двума пашпартамі на руках на свой страх і рызыку. Памежныя органы некаторых краін ЕЗ, у тым ліку Літвы, на падставе свайго нацыянальнага заканадаўства, у такіх выпадках адмаўлялі ва ўездзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота holiday.by