Беларусаў сярод пасажыраў зніклала Air Asia не было



Беларускіх грамадзян сярод пасажыраў зніклала з радараў самалёта авіякампаніі Air Asia не было, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

„Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам Беларусі ў Інданезіі ад Air Asia Indonesia, беларускіх грамадзян сярод пасажыраў рэйса QZ8501 не было”, — адзначаюць у беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Самалёт авіякампаніі Air Asia, які ажыццяўляў рэйс пад нумарам QZ8501 з інданезійскай Сурабаі ў Сінгапур, страціў сувязь з наземнымі службамі ў Джакарце ў 07:24 раніцы па мясцовым часе (23:24 па Грынвічу). На борце лайнера Airbus A320-200 знаходзіліся 162 чалавекі.

Супрацоўнікі ратавальных службаў Інданезіі, як паведамляюць мясцовыя СМІ, лічаць, што лайнер малайзійскай авіякампаніі Air Asia пацярпеў крушэнне. Паводле звестак дзяржаўнага інфармагенцтва Antara, за 145 кіламетраў ад вострава Белітунг знойдзеныя, як мяркуецца, абломкі фюзеляжа Airbus 320.

Інданезійскія ўлады пакуль не пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што ў акіяне знойдзеныя абломкі фюзеляжа самалёта.

belapan.by