Беларусі патрэбна рэальнае самакіраванне



Міжнародная канферэнцыя у рамках праекта  ТАNDEM-IV – супраца для ўдзелу грамадзян у развіцці мясцовых супольнасцяў – адбылася ў Менску. Сярод  удзельнікаў канферэнцыі былі старшыня праўлення ГА „Фонд імя Льва Сапегі” Міраслаў Кобаса, Аляксандр Койка – каардынатар праграм „Усходняе партнёрства”, старшыня райсавета дэпутатаў  Анатоль Мацюлін, прадстаўнікі з дэпартамента  па гуманітарнай  дзейнасці пры Адміністрацыі прэзідэнта, а  таксама  каардынатары праектаў з усёй Беларусі. Слонімскае ГА „Мінолс” прадстаўлялі намеснікі старшыні Павел Севасцьян і Віктар  Марчык, якія правялі прэзентацыю пра рэалізацыю праекта “Вялікія справы пачынаюцца з малых”, а таксама падзяліліся сваім вопытам і рэкамендацыямі. Слонімскі “Мінолс” быў узнагароджаны за паспяховае ажыццяўленне свайго праекта.

На мерапрыемстве разглядаліся пытанні пра праблемы рэгістрацыі праектаў у  Беларусі, якія зараз актуальны. У прыватнасці, працэдура рэгістрацыі праектаў можа складаць да года, як, напрыклад, у суседняй  Украіне, дзе любы праект можна зарэгістраваць за адзін дзень.

Таксама  ішла гутарка пра неабходнасць уладаў Беларусі як мага хутчэй  падпісаць Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання, дзе  наша краіна з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не далучылася да  Еўрапейскай Хартыі. Удзельнікі мерапрыемства адзначалі таксама, што ў краіне вельмі мала моладзі, якая прыцягнута да грамадскай дзейнасці, а гэта – наша будучыня.

Усе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што для Беларусі неабходны пераход да ўстанаўлення рэальнага самакіравання. Мясцовае самакіраванне – адно з галоўных грамадскіх правоў і з’яўляецца  асновай  развіцця краіны, а сапраўднае народаўладдзе трэба шукаць не там, дзе ўлада цэнтралізавана, а там, дзе яна разгрупавана і перададзена на месцы.

[Not a valid template]

Беларуская Радыё Рацыя