Беларуска аднаўляе Бучу



Карына Пацёмкіна – салігорская актывістка – пачала валанцёрыць яшчэ на радзіме. Пасля дзяўчына рэлакавалася ва Украіну і з пачаткам вайны працягнула сваю дзейнасць у шматпакутным гарадку Буча.

“Сёння задач перад валанцёрамі насамрэч шмат, і кожны дзень яны абсалютна розныя”, – прызнаецца дзяўчына.

– Напрыклад, трэба было дапамагаць Чырвонаму Крыжу рэгістраваць бучанаў, якія былі ў акупацыі, для грашовай дапамогі. Я гэта рабіла. Прыйшоў дзядуля, у яго няма акуляраў. Я знайшла акуляры, прывезла яму. Зараз трэба на вуліцы Вакзальнай разабраць завалы, трэба арганізаваць валанцёраў.

“Важна не забываць, што заўсёды ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў дапамозе”, – падкрэслівае Карына.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]