Беларуска-польскія спаборніцтвы пажарных каманд адбыліся ў Берасці



Агулам у мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за сотню маладых хлопцаў і дзяўчат. На першым месцы апынулісь беларускія ўдзельнікі, на другім – польскія.

Кіраўнік моладзевай дружыны пажарнай з школы ў Сворах з Польшчы Моніка Кірылюк адзначыла, што прыезд у Беларусь – гэта новы досвед для каманды:

– Я трактую гэтую паездку, як узнагароду для дзяўчын, каб яны маглі прыехаць і прэзентаваць нашу гміну.

Асноўнымі ініцыятарамі правядзення такога спаборніцтва выступілі прадстаўнікі грамадскага аб’яднання ’’Дабраахвотныя пажарныя’’ з Берасця сумесна з мясцовымі ўладамі.

Яны выказалі спадзявання, што гэта – толькі першы крок да арганізацыі сур’ёзных спартыўных пажарных спаборніцтваў у Беларусі ў міжнародным складзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце