Беларуска стала фіналісткай World Press Photo



Першы раз за гісторыю незалежнай Беларусі. Сярод фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo – беларускі фатограф Таццяна Ткачова.

Яна прадставіла свае працы ў катэгорыі „Партрэты”. І патрапіла ў спіс фіналістаў з працай „Паміж правам і сорамам” – гэта гісторыі жанчын, якія зрабілі аборты па розных прычынах. За званне „Фота года” будуць змагацца яшчэ шэсць фатографаў, а вынік даведаемся 16 красавіка на Сусветнай выставе фатаграфій у Амстэрдаме.

Расказвае намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

– Стала вядома, што Таццяна Ткачова сярод фіналістаў конкурсу World Press Photo, якое будзе агучана ў красавіку. Ясна, што пераможца там будзе ў навіннай журналістыцы, звычайна перамагае кадр, галоўны пераможца – бежанцы, вайна, каронавірус. Але тое, што яна ўвайшла ў лік фіналістаў , то гэта першы раз за гісторыю незалежнай Беларусі.

Таццяна Ткачова – дакументальны фатограф. Родам з Магілёўскай вобласці. Зараз працуе працуе фатографам у беларускамоўнай газеце „Звязда”.

Беларускае Радыё Рацыя