Беларуска з Кіева: Ніхто не збіраецца здавацца
4 месяцы таму
Задача – пратрымацца некалькі дзён. Усе хаваюцца ў бамбасховішчах. Раз на пару гадзінаў гучаць выбухі, але гэта ўжо не так пужае.
Такім выглядае Кіеў вачыма беларускі – спадарыні Ганны, што ў мэтах бяспекі не назвала сваё прозвішча:
-Хтосьці хаваецца на ўскраінах горада, або ў вёсках каля Кіева. Шмат хто едзе на захад, або на Валынь, у мяне, напрыклад, ёсць знаёмыя, якія едуць і на ўсход. Людзі выбіраюць, дзе змогуць схавацца хоць неяк.
Суразмоўца дадала, што настрой у Кіеве – баявы. Ніхто не збіраецца здавацца, шмат хто застаецца ў сталіцы Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: focus.ua
[manual_related_posts]