Беларускае Радыё Рацыя на вечарыне ў Гародні



На літаратурна-музычнай вечарыне ў Гародні была праведзена рэкламная акцыя нашага радыё. Усім прысутным былі раздадзены новыя каляндарыкі, надрукаваныя адмыслова да 25 Сакавіка. Каляндарыкі на гэты год і першыя месяцы наступнага. Адлік дзён у іх пачынаецца менавіта ад Дня Волі.

Літаратары і грамадскія актывісты на вечарыне неаднаразова ў сваіх выступах узгадвалі Беларускае Радыё Рацыя як актыўнага папулярызатара беларускай мовы і культуры.

24 сакавіка адмысловыя каляндарыкі Беларускага Радыё Рацыя будуць раздавацца і на традыцыйнай дыктоўцы, якая пройдзе па тым жа адрасе: вуліца Будзённага, 48 а – зала нумар 100. Пачатак імпрэзы а 18-й гадзіне вечару.

Беларускае Радыё Рацыя