«Беларуськалій» агучыў прычыну смерці свайго працаўніка



Паводле прэс-службы прадпрыемства, на мужчыну зваліўся кусок пароды.

«Пасля выканання прац па разбіўцы негабарытных кавалкаў пароды на ставе забойнага канвеера, пры руху па горнай выпрацоўцы адбылося адслаенне пароды з адпрацаванай прасторы лавы. У выніку падзення кавалка пароды працаўнік быў смяротна траўмаваны», – гаворыцца ў паведамленні.

3 студзеня з’явілася інфармацыя, што на Трэцім рудаўпраўленні прадпрыемства 3 студзеня ў адной з шахтаў абрынуўся дах. Пад заваламі загінуў рабочы. Інфармацыю пацвердзіла Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці.

Цяпер аператыўная група праводзіць следства. Высвятляюцца прычыны здарэння. Руднік і фабрыка Трэцяга рудаўпраўлення працуюць у штатным рэжыме, тэхналагічны працэс не парушаны.

snimok-ekrana-2017-01-03-v-20-59-42

З каментароў суполкі «Салігорскія аўтааматары» стала вядома, што загінулы – 51-гадовы Уладзімір Штылёў. У мужчыны засталося двое дзяцей.

Паводле belsat.eu