Беларускамоўныя настолкі карыстаюцца попытам



У Гародні год таму была прадстаўлена першая беларуская настолка пад назвай „Паўстанцы”.

IMG_4209 1

Пра беларускамоўныя настольныя гульні распавядае адзін са стваральнікаў настолкі „Паўстанцы” Антон Янкоўскі:

– Вельмі файна, што з’явіліся такія настолкі, як „Разам” і „Яшчарка”. Настолкі, якія пабудаваны на беларускіх словах – гэта таксама вельмі добра спрыяе развіццю мовы, свайго слоўнікавага запасу. Ёсць гульня „1514”, якая таксама прысвечаная гістарычнай даце, Бітве пад Воршай – такая стратэгічная гульня. Сярод такіх, што вельмі можа спадабацца дзецям ёсць такія папяровыя замкі. Вы самі можаце выразаць і склеіць замкі Гарадзеншчыны – Каложскую царкву, Нясвіж. Ёсць таксама драўляныя пазлы.

Як адзначае Антон Янкоўскі, найбольшай зацікаўленасцю сярод гарадзенцаў, што набываюць гульні ў гарадзенскай краме-клубе „Кубік”, карыстаецца гульня „Паўстанцы”, якую можна не толькі набыць, але і ўзяць напракат.

Беларускае Радыё Рацыя