Беларуская Акадэмія абвясціла пра дату пачатку навучальнага году
Беларуская акадэмія, якая навучае анлайн, абвясціла пра дату пачатку новага навучальнага году. З гэтай нагоды будзе наладжана адмысловая інаўгурацыя. Кажа прафесар, доктар хабілітаваных навук, каардынатар ініцыятывы Святлана Куль-Сяльверстава:
– Напэўна 4 ці 5, залежыць ад некаторых абставін, зробім інаугурацыю, таму што у нас вучыцца і MBA, у нас вучацца студэнты на адміністрацыі. Мы рыхтуем пачатак навучальнага года, будуць салідныя госці з Варшавы. Пару такіх цікавых рэчаў мы да яго прымяркоўваем. Набор яшчэ ідзе, хто хоча можа падавацца.
Адметнасцю навучання ў Беларускай Акадэміі з’яўляецца анлайн-заняткі, якія адбываюцца як правіла ўвечары. Студэнты маюць права на польскія візы і легальнае пражыццё ў Польшчы, а таксама маюць права на працу ў Польшчы. Навучанне ў Беларускай Акадэміі платнае.
