Аляксей Булат: Шлях да перамогі доўгі



Ці ёсць сэнс дасылаць лісты палітвязням з-за мяжы? Калі ёсць цэнзура, то якая можа быць альтэрнатыва? Ці нейкім чынам мяняюцца планы дыяспары ў Нідэрландах у сувязі з каранавірусам? Якую інфармацыю і ў якія медыя-пляцоўках можна сустрэць пра Беларусь? Адказамі на такія пытанні падзяліўся наш сённяшні Госць Рацыі Аляксей Булат у гутарцы з Алісай Поль:

РР: З чаго пачаўся Ваш шлях да салідарных дзеянняў і акцыяў, што Вас матывуе?

– Я бы сказаў, што я ў гэтай тэме ўжо з сярэдзіны 90-ых, я хадзіў на мітынгі, калі яшчэ Зянон Пазняк быў у Беларусі. Мы хадзілі з маці і братам. Віктар Ганчар быў маім суседам з дзявятага пад“езду. Спасатку я сачыў за рухам БНФ, потым, што здарылася з Ганчаром. Таксама, што адбываецца цяпер: проста не магу прайцсці міма, і нічога не рабіць.

РР: Апошнія акцыі, у якіх Вы прымалі ўдзел, чаму яны былі прысвечаныя, колькі людзей яны ахапілі? Які панаваў настрой?

– З апошняга – сустрэча з Святланай Ціханоўскай у Амстэрдаме. Да нас прыязджаў Лябедзька. А да гэтага ў нас некалькі разоў былі акцыі ў Амстэрдамі, якія пачаліся год таму, калі пачаўся гэты рух у Нідэрландах: акцыі каля беларускай амбасады ў цэнтры Гаагі, каля міжнароднага трыбуналу.

Аляксей Булат звярнуў увагу, што ён добра разумее, што шлях да перамогі доўгі. Паколькі пачынаў яго больш за два дзясяткі гадоў таму і працягвае да гэтага часу.

Цалкам размова:

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя