Беларуская дыяспара ў Бразіліі падтрымлівае землякоў



Інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі, праз культуру спрабуюць данесці прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Бразіліі. Яны ладзяць выставы, паказы фільмаў ды дыскусіі ў інтэрнэце. Асноўная дзейнасць зараз зканцэнтраваная ў інфармацыйнай прасторы, – распавяла беларуска спадарыня Вольга:

– Мне здаецца, што мы зразумелі, што гэта доўгатэрміновы праект гэтае змаганне, але па-ранейшаму настроеныя на змаганне, на працяг працы і лічым, што не маем права на адчай у той час, як людзям у Беларусі патрэбна наша падтрымка. Гэта нашыя людзі, нашыя сябры, нашыя сваякі. Яны зараз літаральна ў турме і мы не можам спыняцца і не можам іх там кінуць.

Суразмоўца дадала, што і надалей перавага будзе аддавацца перакладам артыкулаў пра Беларусь на мясцовую мову, працы ў сацыяльных сетках і кантактам з медыя.

Беларускае Радыё Рацыя