Беларуская мова на беларускіх грашах



Калі на грашах, якія мелі абарачэнне на тэрыторыі Беларусі, упершыню з’явіліся надпісы на сучаснай беларускай мове? Пра гэта ды іншае, што тычыцца “беларусізацыі” нашых купюр, манет, распавядала ў сталічнай галерэі “Ў” дакладчыца Ксенія Шталянкова.

– Калі ўлічваць лакальныя выпускі грашовых знакаў, то ўпершыню беларуская мова з’явілася ў 1919 годзе. Гэта былі талоны гарадзенскага працоўнага кааператыва, дзе выкарыстоўваліся чатыры мовы менавіта ў такім парадку: спачатку польская, пасля ідыш, беларуская, расейская. Ужо на афіцыйных выпусках упершыню беларуская мова з’яўляецца на савецкіх рублях 1923 года. 

Публічная лекцыя Ксеніі Шталянковай, якая раскрыла тэму грошай, што абарочваліся ў Беларусі цягам стагоддзя, прайшла ў межах фестывалю “Артэс-Лібераліс”, прысвечанага стагоддзю рэвалюцый 1917 года.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара