Беларуская мова — не абавязковая на этыкетках тавараў



Дэпутаты ўхвалілі закон, паводле якога выкарыстоўваць беларускую мову на этыкетках не абавязкова.

Законапраект Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”, што разглядаўся ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні, пакінуў без зменаў норму, згодна з якой вытворца можа выбіраць, на якой мове ўказваць інфармацыю пра тавар або паслугу: беларускай або расейскай.

Дэпутаты спаслаліся на некаторых беларускіх вытворцаў, паводле якіх заканадаўча замацаванае патрабаванне ўказваць інфармацыю на абедзвюх мовах – пацягне істотнае падаражанне тавар і паслуг.