Беларуская сям’я з Беластока прыняла некалькі ўкраінскіх бежанцаў



Сям’я беларусаў у Беластоку ў сваім доме прыняла бежанцаў з Украіны. У іх пражывае маці з 5 дзецьмі, а таксама яшчэ 2 сям’і. Беларуска, гаспадыня дома апавядае: 

– Мяне завуць Кацярына, мы з мужам пражываем у пасёлку Сянкевічы, у 2020 годзе мы таксама дапамагалі нашым братам і сёстрам, каб дапамагчы ў цяжкія часы на Беларусі. І непасрэдна ў сваім доме хочам дапамагчы і ўкраінцам, таму што нас аб’ядноўвае агульная бяда. Ад добрай знаёмай полькі даведаліся, што ўкраінцы маюць патрэбу ў дапамозе і прапанавалі ім размяшчэнне ў нашым доме.

Цяпер сям’і бежанцаў пражываюць у доме беларусаў. Некаторыя плануюць ехаць далей у Нямеччыну, астатнія пакуль што застаюцца. Іх мужы знаходзяцца ва Ўкраіне, многія служаць у тэрытарыяльнай абароне.

Беларускае Радыё Рацыя