Беларускі арнамент на кармушках для птушак



Берасцейскія грамадскія актывісты выходны дзень правялі за карыснымі справамі. Да акцыі раздачы вырабаў з нацыянальным беларускім арнаментам яны далучыліся праз выраб кармушак, на якіх намалявалі беларускія ўзоры.

1

Такія кармушкі з нацыянальным акцэнтам вывесілі ў гарадскім парку і дварах, кажа Кацярына Бельская:

– Птушкам, якія зімуюць, як вядома, у натуральным асяроддзі цяжка знайсці ежу, таму яны прылятаюць да людзей. Мы разам з дзеткамі зрабілі невялікую лакальную акцыю ў мікрараёне Усход Берасця. Тут шмат паркаў і сквераў, якія прывабліваюць птушак.

Актывісты выказалі пажаданне, каб такія акцыі, дзе спалучана прыемнае з карысным, знайшлі водгук у людзей і пашыраліся.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце