Беларускі брэнд адзення выпусціў капсульную калекцыю „ПЕРАМЕН”



Беларускі брэнд адзення KSENIA ROMANOVA STUDIO выпусціў капсульную калекцыю «ПЕРАМЕН», прысвечаную галоўным падзеям пратэстаў і героям супраціву мірных людзей супраць дыктатуры і жорсткасці.

У калекцыю ўвайшлі 6 мадэляў, сярод іх: «Я гуляю», «Peace & Love», «Women Power», «Сабачку», «Чыпаліна», «Перамен».

„Мадэлі створаны, каб матываваць беларусаў выказваць сваё меркаванне мірным шляхам, надзяваючы адзенне, якое нясе ў сабе заяву, „мэсідж”. З іншага боку, гэта памяць. Хочацца зафіксаваць яркія моманты, падзеі, якія ўвойдуць у падручнікі па гісторыі Беларусі”, — распавялі аўтары праекту.

Фатограф — Лена Каралевіч @lenakorolevich

Мадэль — Каця Шульган @katerinshulgan

Макіяж і валасы — Ганна Рудніцкая @rudnitskaya_make_up

Дызайн — Воля Васюкевіч @ola_retouch_design і Карына @ kari.lab

Лакацыя здымкі — Галерэя Art Belarus @ artbelarus.by

Instagram брэнда — @ kseniaromanova.studio

marketing.by