Беларускі добраахвотнік запрашае адзначыць угодкі Слуцкага збройнага чыну



Сяргей Пальчэўскі, „маладафронтавец”, беларускі дабраахвотнік, які ваюе на баку Украіны, запрашае патрыётаў адзначыць угодкі Слуцкага збройнага чыну:

– Сярод мноства гераічных падзей нашай гісторыі асаблівае месца займае Слуцкі збройны чын. Калі б не гатоўнасць нашых продкаў (случчакоў, балахоўцаў і іншых) са зброяй у руках змагацца за Беларускую Дзяржаву, то не было б у нас нават беларускай дзяржаўнасці ў сучаснай яе форме. Бо, відавочна, што бальшавікі стварылі Савецкую Беларусь, як альтэрнатыву „буржуазна-дэмакратычнай” БНР, у адказ на імкненне беларусаў мець сваю дзяржаву і гатоўнасць са зброяй у руках змагацца за яе незалежнасць.

На жаль, памяць пра гераічны чын нашых продкаў — Слуцкі збройны чын — незаслужана занядбана ў сучасным беларускім грамадстве. Таму, у гэтыя лістападаўскія дні, праедзьце па шляху слуцкіх паўстанцаў і успомніце, за што яны змагалісь. Успомніце, што менавіта мы, наша пакаленне, павінна завяршыць справу продкаў — здабыць сапраўдную незалежную дэмакратычную Беларускую дзяржаву. Каб іх ахвяра не была дарэмнай!

„Малады фронт” запрашае ўсіх жадаючых адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну.

Збор удзельникаў 25 лістапада (субота) а 9:30 ля Дома быта на ст. метро „Інстытут культуры” (г. Мінск, вул. Маскоўская, 20). Кошт паездкі — 20 р. у абодва бакі. Далучыцца да вандроўкі можна па тэлефонам: (Velcom) 8-029-1063341(Наста); (МТС) 8-029-2867953 (Павел).

Вялікая аднадзённая аўтобусная вандроўка ўключае: ушанаванне памяці Герояў славутага паўстання ў вёсках Грозава, Вызна (Чырвоная Слабада), Семежава; ганаровае прыняцце прысягі „маладафронтаўцаў” Беларусі; вялікі мітынг, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну ў Слуцку.