Беларускі Іл-76МД вылецеў у Пекін па кітайскую вакцыну ад каронавірусу



Беларускі ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД 17 траўня каля 13.35 вылецеў з аэрадрома Мачулішчы (Менскі раён) у Пекін, адкуль даставіць у Беларусь гуманітарную дапамогу — кітайскую вакцыну ад каронавірусу, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

„Беларускіх лётчыкаў з 14 тонамі гуманітарнага грузу чакаюць на радзіме ўжо заўтра, — гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным тэлеграм-канале ваеннага ведамства. — Агульная працягласць маршруту ваеннага борта складзе 13.600 кіламетраў. За 20 гадзін палёту экіпаж перасячэ пяць гадзінных паясоў у кожны бок”.

У Мінабароны нагадалі, што ваенны экіпаж і раней перамяшчаў гуманітарныя грузы паміж Беларуссю і Кітаем. У лютым мінулага года Беларусь стала першай краінай, якая накіравала такі груз у КНР. „Паднябесная таксама аказвала дапамогу Беларусі ў барацьбе з каронавірусам”, — адзначылі ў ваенным ведамстве.

belapan.by

[manual_related_posts]