Беларускі прэс-клуб сабраў журналістаў у Менску



У менскім офісе інтэрнэт-партала TUT.BY першы Беларускі прэс-клуб правёў сустрэчу з Энджалі Лістан, намесніцай рэдактара сусветнай сеткі брытанскай газеты „The Guardian”, якая выступае ў ролі партнёра беларускага інтэрнэт-выдання Charter97.org.

На сустрэчы сабралося каля 50 журналістаў з розных беларускіх выданняў, якія таксама былі зацікаўленыя ідэяй пашырэння прысутнасці беларускай тэматыкі ў замежных СМІ.

Энджалі Лістан распавяла пра першую лічбавую навінную арганізацыю, якая створана на платформе „The Guardian” і будзе імкнуцца развівацца на ўсіх магчымых мультымедыйных платформах, каб данесці да людзей інфармацыю. Бачыцца, што гэта будуць асбалютна розныя формы падачы інфармацыі, пачынаючы з відэа ды скончваючы сацыяльнымі сеткамі ды каментарамі пад артыкуламі.

“Асноўнай мэтай новаўтворанай такім чынам „Сеткі новы Усход” брытанскай газеты „The Guardian” будзе пашырэнне інфармацыі ў заходніх СМІ пра краіны постсавецкага рэгіёна Еўропы. Задачамі новай сеткі з’яўляецца – неабходнасць больш дакладнага асвятлення падзей у краінах, бо гэта важна ва ўмовах больш палярызаванай інфармацыйнай прасторы пасля падзей ва Украіне, а таксама для навядзення мастоў паміж двума палюсамі і вывучэння тых шэрых зонаў, якія існуюць паміж імі. Акрамя таго, ставіцца задача, каб у асвятленні падзей у адзначаных краінах удзельнічалі журналісты менавіта з гэтых краін”, – адзначыла ў сваёй прамове спадарыня Энджалі.

Пасля прэзентацыі сеткі выдання, прагучалі адказы на канрэтныя пытанні журналісцкай аўдыторыі. Падчас дыскусіі адбыўся абмен думкамі. Паміж двума працоўнымі панэлямі і асноўнай часткай сустрэчы журналісты і прадстаўніца замежнага СМІ паразмаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы.

licviny.info