Беларускі стартап распрацаваў сэрвіс па выяўленні бессімптомнай пнеўманіі



Беларускі стартап Covid-Ray сумесна з правайдэрам IBA Cloud запусціў сэрвіс, які здольны выявіць нават бессімптомную пнеўманію на аснове лічбавага здымка. Дакладнасць папярэдняга дыягназу – каля 91%. Сэрвіс выяўляе запаленне лёгкіх на аснове рэнтгенаграмы.

Штучны інтэлект на аснове 250 тысяч здымкаў вызначае статус – норма, пнеўманія або іншая паталогія. Па кожнай версіі прыводзіцца верагоднасць у працэнтах, а канчатковы дыягназ застаецца за лекарам.

Covid-Ray ўжо карыстаюцца беларускія медыцынскія ўстановы: яны загружаюць сотнямі здымкі пацыентаў з падазрэннямі на запаленне лёгкіх. Тыя з іх, у якіх нейрасецівы выявілі паталогію, спецыялісты вывучаюць найбольш уважліва. Гэта дазваляе павысіць якасць дыягностыкі ў пацыентаў са слаба выяўленай або бессімптомнай пнеўманіяй, у тым ліку пры каронавірусе.

Магчымасці сэрвісу ўжо задзейнічаюць і замежныя клінікі – у прыватнасці, у Расеі, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі.

Беларускае Радыё Рацыя