Беларускіх вайскоўцаў пашлюць на вучэнні ля афганскай мяжы



Вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях на палігоне «Харбмайдон» у Таджыкістане 18-23 кастрычніка. Гэта будуць супольныя вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2021». Палігон «Харбмайдон» знаходзіцца за 20 кіламетраў ад афганскай мяжы. Беларусь пашле 256 вайскоўцаў і 5 адзінак тэхнікі, паведамляе Мінабароны.