Беларускія айцішнікі распрацавалі прыкладанне года
Падчас уручэння ўзнагародаў, якое праводзіла кампанія Google, было названа лепшае прыкладанне адыходзячага года. Як паведамляецца, сёлета на вяршыні апынуліся беларускія спецыялісты, якія распрацавалі софт Loóna.
Гэта першае прыкладанне, якое дазваляе хутка наладзіцца эмацыйна на здаровы сон пасля доўгага і напружанага дня.
Аўтарамі распрацоўкі з’яўляюцца Андрэй Янчурэвіч і Дзмітрый Дорын, вядомыя дадаткам MSQRD.
Loóna прапануе выбраць аптымальны «пейзаж для сну» і размаляваць яго, слухаючы ў гэты момант расслабляльную гісторыю. Праграма дапамагае расслабіцца прама падчас карыстання гаджэтам і зачыняць вочы пры гэтым няма неабходнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
