Беларускія дэсантнікі пакажуць сваю інтэлігентнасць



Беларускія дэсантнікі паабяцалі паказаць, што яны “інтэлігентныя і п’янымі ў фантанах не купаюцца”.

У Беларусі 29 ліпеня адзначаць Дзень дэсантніка.

У Менску на ўзбярэжжы Свіслачы побач з Палацам спорту пройдзе фестываль “Рыцары неба”. Запланаваны турнір ручнога бою, выстава вайсковай тэхнікі, “прыцэльныя» скачкі з парашутам на абмежаваную пляцоўку” ды іншае.

Арганізатары заявілі агенцтву “Менск-навіны”, што хочуць зрабіць фестываль – сямейным святам: “Мы хочам паказаць, што нашы байцы і абаронцы — людзі інтэлігентныя і прыстойныя, п’янымі ў фантанах не купаюцца”.