Беларускія добраахвотнікі ладзяць спаборніцтвы па крос-трыятлоне
26-га жніўня на ўкраінскім Палессі ў другі раз адбудуцца спаборніцтвы па крос-трыятлоне „Polissia Challenge Cup 2018”. Адным з арганізатараў мерапрыемства ўжо традыцыйна выступае Грамадскі сектар Атраду „Пагоня”.
Удзельнікам змаганняў трэба будзе праплысці 1 кіламетр, праехаць на ровары 20 кіламетраў і прабегчы 6 кіламетраў.
Пераможцы атрымаюць добрыя грашовыя ўзнагароды: 10000, 15000 і 20000 грыўняў за прызавыя месцы для мужчынаў і жанчынаў.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца таксама беларускі і беларусы.
Зарэгістравацца на „Polissia Challenge Cup 2018” можна праз сайт: triathlon-polissia.org.ua
Пытанні можна задаць на е-мэйл [email protected]
Прэс-служба Грамадскага сектару “Атраду Пагоня”
