Беларускія электравеласіпеды паступяць у продаж у красавіку



Беларускія электравеласіпеды і электраскутары паступяць у продаж у красавіку 2019 года, паведаміў генеральны дырэктар ААТ „Прыборабудаўнічы завод „Аптрон” Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Янкевіч.

„Мы правядзем выпрабаванні нашай лінейкі малога электратранспарту, пройдзем сертыфікацыю. Плануем, што нашы вырабы паступіць у продаж у красавіку. У прыватнасці, у гандлёвых сетках з’явяцца электравеласіпеды, у тым ліку трохколавыя з электронным дыферэнцыялам, электроскутары, а таксама матор-колы – камплекты для пераабсталявання ровараў у электравеласіпеды”, – сказаў Мікалай Янкевіч.

На заводзе „Аптрон” была праведзена мадэрнізацыя матор-колы для лёгкіх транспартных сродкаў, распрацаваны новы блок кіравання і праграмнае забеспячэнне. Менавіта на базе гэтай матор-колы і распрацоўваецца айчынны індывідуальны электратранспарт: электравеласіпеды, электраскутары, электрасамакаты, электраматацыклы, электраквадрацыклы. Пасля таго, як вырабы пройдуць выпрабаванні і сертыфікацыю, плануецца пачаць іх серыйную вытворчасць і продаж.

zviazda.by