Беларускія і амерыканскія спецыялісты плануюць супрацу ў галіне трансплантацыі



Беларускія і амерыканскія спецыялісты плануюць супрацоўніцтва ў галіне трансплантацыі органаў з мэтай мінімізацыі цяжкіх ускладненняў у пацыентаў, якія перанеслі такія аперацыі, паведамляе belta.by.

Менскі НПЦ у гэтыя дні наведвае прафесар з Чыкага Эрык Памер, клінічны мікрабіёлаг, які займаецца ўнутрыбальнічнымі інфекцыямі, пераважна пры такіх высокатэхналагічных аперацыях, як трансплантацыя касцявога мозгу і ствалавых клетак.

Мяркуецца, што ў самы бліжэйшы час супрацоўніцтва будзе аформлена ў выглядзе сумеснай праграмы. Гаворка ідзе пра падрыхтоўку спецыялістаў, развіццё некаторых навуковых напрамкаў у галіне трансплантацыі не толькі касцянога мозгу, але таксама печані і нырак.