Беларускія ліквідатары ЧАЭС засталіся без льготаў



Па афіцыйных звестках, на сённяшні дзень у Беларусі пражывае каля 100 тысяч ліквідатараў наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Дзесяць гадоў таму ўлады змянілі ім статус з “ліквідатараў” на “пацярпелых”, а таксама пазбавілі істотных льготаў.

Жыхарка Пінска Алена Юрчанка, якая дваццаць гадоў таму пахавала мужа-ліквідатара з-за анкалогіі, адзначае, што ў Чарнобылі людзі здзейснілі самаахвярны подзвіг:

– Яны там рабілі ўсё. Ён казаў: трэба 15 хвілін, вось яны і адпрацоўвалі 15 хвілін. А астатні час сядзелі на станцыі і чакалі, калі іх увязуць. Яны там фон здымалі. Убіралі слаі зямлі, рабілі ўсю брудную работу.

У 2012 годзе ўлады звялі да нуля статус “ліквідатара”. Раней кожны меў права на штогадовае бясплатнае санаторнае лячэнне, дадатковыя два тыдні адпачынку, бясплатны праезд і амаль бясплатныя лекі ў аптэках. Цяпер такімі льготамі можа скарыстацца толькі той ліквідатар, у якога ёсць інваліднасць і яшчэ гледзячы, якой катэгорыі.   

Беларускае Радыё Рацыя