Беларускія паліклінікі будуць працаваць па суботах і нядзелях



Беларускія паліклінікі будуць працаваць па суботах і нядзелях, паведаміла прэс-служба Мінздароўя.

Ведамства тлумачыць гэта ростам захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і каронавірусную інфекцыю (COVID-19).

“Дакладны графік працы будзе ўсталяваны кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна”, — заяўляюць у Мінздароўя.

Праца без выходных у паліклініках будзе працягвацца да нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі.

У панядзелак, 31 студзеня, у паліклінікі па ўсёй краіне ўзніклі даўжэзныя чэргі. На дапамогу медыкам накіравалі студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў і інтэрнаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]