Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы



Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы. Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч.

Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту „па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расейскай ваеннай тэхнікі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні. На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

[manual_related_posts]