Беларускія СМІ заклікаюць прызнаць байнэт асобным рынкам



Прадстаўнікі беларускай медыясупольнасці падпісалі Дэкларацыю аб неабходнасці геаграфічнай лакалізацыі інтэрнэт-сэрвісаў і прызнання інтэрнэт-сегменту Беларусі асобным рынкам, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Цяпер актыўна запускаюцца агрэгатары навінаў накшталт папулярнага ў Беларусі расейскага «Яндекс.Новости», часткова дасяжнага Google News (праграма на смартфоне прапануе рэгіён «Беларусь», а вэб-версія не мае такога рэгіёну) або недасяжнага ў Беларусі Apple News. Карпарацыі пакуль не ўлічваюць геаграфічную прывязку навінаў да Беларусі, хіба часткова лакалізуюць кантэнт. Беларусам рэкамендуюць або расейскія навіны, або ўпярэмешку расейскія і беларускія, або наогул англамоўныя пры наяўнасці беларускіх. У выніку беларускія СМІ апынаюцца ў няроўных умовах з расейскімі, украінскімі, польскімі, літоўскімі і латвійскімі СМІ, дзе навіны лакалізуюць для карыстальнікаў.

Дэкларацыю падпісалі галоўныя рэдактары беларускіх выданняў: Tut.by, Onliner.by , БелаПАН, «Наша ніва», «Еўрарадыё», Citydog.by, Kyky.org, Reform.by, «Салідарнасць», Press Club Belarus. А таксама старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, блогер Антон Матолька, медыякансультант Паўлюк Быкоўскі. Зварот збіраюцца накіраваць у Google, Yandex, Mail.ru, Opera, Microsoft, Apple ды іншым кампаніям, якія працуюць з беларускім медыярынкам.

[manual_related_posts]