Беларускія старшакласнікі раскажуць пра свае праекты на [email protected]



Першая вялікая інтэлектуальная канферэнцыя [email protected], спікерамі якой стануць 10 беларускіх старшакласнікаў, пройдзе ў Мінску на сцэне канцэртнай залы Prime Hall 18 мая 2019 года. Упершыню для руху TEDx у нашай краіне ўсе выступленні спікераў будуць гучаць на беларускай мове. Удзел у [email protected] для гледачоў – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Маштабная маладзёжная канферэнцыя [email protected] стане наступным мерапрыемствам лакальнага руху TEDx у Беларусі пасля «дарослага» TEDxMinsk, які з аншлагам прайшоў у канцы сакавіка на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Спікерамі [email protected] стануць 10 беларускіх старшакласнікаў – фіналісты рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH. Па яго ўмовах, навучэнцам 10-х і 11-х класаў было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры і інклюзіі, зняць пра гэта відэаролік і размясціць яго ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH. Журы прагледзела амаль 100 праектаў ад старшакласнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў.

У чырвоным крузе TED на сцэне Prime Hall з 10-хвілінным расказам аб сваіх ужо рэалізаваных праектах у акрэсленых умовамі конкурсу галінах выступяць 10 удзельнікаў фіналу velcom YOUTH:

Ілля Баркоўскі (сярэдняя школа №33 г. Гомеля, 11 клас) прадставіць праект па ўстаноўцы ў горадзе QR-кодаў з інфармацыяй пра помнікі архітэктуры і іх аўтараў;

Анастасія Шор (гімназія №1 г. Жодзіна, 10 клас) прадставіць ўласны турыстычны брэнд роднага горада;

Максім Хамета (гімназія №33 г. Менска, 11 клас) прэзентуе канцэпцыю інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў, якая дапаможа сфарміраваць партфоліо для будучых работадаўцаў;

Крысціна Байко (гімназія №16 г. Мінска, 11 клас) раскажа аб працэсе стварэння інтэрактыўнага гіда па актуальных турыстычных маршрутах беларускай сталіцы для падлеткаў з іншых гарадоў і краін;

Сяргей Берлін (ліцэй №1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста, 11 клас) пазнаёміць слухачоў з канцэпцыяй вялікага інклюзіўнага шахматнага турніру з удзелам слабавідушчых людзей;

Цімафей Стамброўскі (сярэдняя школа №11 г. Слуцка, 10 клас) раскажа аб тым, як стварае навучальных робатаў для выкладання школьнага курса фізікі;

Паліна Мураева (сярэдняя школа №10 г. Мінска, 10 клас) падзеліцца канцэптуальнай ідэяй асаблівай арт-прасторы, дзе людзі атрымаюць магчымасць вучыцца розным спосабам самавыяўлення незалежна ад асаблівасцей свайго фізічнага стану;

Мікіта Абрамчук (сярэдняя школа №3 г. Вілейкі, 10 клас) прадэманструе распрацаваныя ім відовішчныя інтэрактыўныя ўрокі фізікі і хіміі з «навуковымі фокусамі», прызначаныя для школ і інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця;

Юлія Стэфняк (мінскі радыётэхнічны каледж, 10 клас) прадставіць гарадскі мабільны навігатар для людзей, якія перамяшчаюцца ў інвалідных крэслах, і мам з дзіцячымі каляскамі;

Артур Царыковіч (сярэдняя школа №11 г. Слуцка, 10 клас) падзеліцца вопытам рэалізацыі мабільнага прыкладання для распазнання і прадастаўлення інфармацыі аб творах выяўленчага мастацтва.

«Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH – адзін з ключавых праектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці для нашай кампаніі. Мы вырашылі дапамагчы беларускім падлеткам рэалізаваць іх патэнцыял: прапанаваць ідэі, якія здольныя змяніць свет да лепшага, паказаць, як іх можна ўвасобіць у жыццё, і даць магчымасць расказаць пра іх у папулярным ва ўсім свеце фармаце TED Talks. Мы рады, што праекты, якія выйшлі ў фінал, уяўляюць сабой не толькі ідэю, але і яе рэалізацыю», – адзначыў Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1.

У фінале выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі будуць ацэньваць эксперты ў сферах культуры, тэхналогій і інклюзіі, майстры публічных прамоў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыйнага камітэта праекта.

Усе ўдзельнікі атрымаюць у якасці прыза iPhoneXs, а аўтары трох лепшых праектаў па выніках канферэнцыі стануць пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і паедуць на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіцца кампаніяй velcom | A1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Паводле прэс-рэлізу