Беларускія стужкі цяпер можна атрымаць і ў Гародні
Год таму
Пасля менскіх акцый, што ладзілі на вуліцах гораду грамадскія актывісты „Арт-сядзібы”, стужку з беларускім арнаментам можна атрымаць у Гародні. Арганізатар акцыі ў горадзе над Нёманам грамадскі актывіст Дзяніс Івашын прымаў удзел у менскай акцыі па раздачы стужак і цяпер ён вырашыў арганізаваць стацыянарную кропку, дзе будзе раздавацца гэтая стужка.
– Вельмі прыязная рэакцыя, бо людзі рэагуюць шчыра, бяруць гэтыя стужкі і вяжуць на свае заплечнікі, на торбы, на антэны машынаў. Вельмі добрае, вельмі прыязнае стаўленне.
Па словах Дзяніса Івашына, першая партыя ў некалькі соцен стужак ужо была раздадзена на гарадзенскіх курсах “Мова Нанова”, і менавіта там яе і можна будзе атрымаць пасля Новага году.
Беларускае Радыё Рацыя