Беларускія суды амаль нікога не апраўдваюць



З пачатку года ў Беларусі асудзілі больш за 21 тысячу чалавек. Больш за ўсё асуджаных за злачынствы супраць уласнасці – фактычна кожны трэці.

Статыстыка па дзейнасці беларускіх судоў сабраная на сайце Вярхоўнага суда.

 

За злачынствы супраць жыцця і здароўя асуджаныя 1 332 чалавекі, за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, — 1 568 чалавек. “Эканамічных” злачынцаў — 293 чалавекі.

Пры гэтым за паўгода беларускія суды апраўдалі ўсяго 36 чалавек. Гэта менш нават за адзін працэнт ад усіх крымінальных спраў, даведзеных да суда.