Беларускія вёскі выміраюць



Беларускія вёскі працягваюць імкліва паміраць. У тым ліку на малой радзіме Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна – на Ушаччыне. “Нават у вялікіх вёсках, якія раней былі мястэчкамі, замірае жыццё,“- кажа ляснік з Ушаччыны.

– Усё зарастае, усё развальваецца. Вёскі выміраюць патроху. Некаторыя, канешне, вялікія трымаюцца, – такія як Сарочына, Вяркуды. Напрыклад, Кублічы – гэта было адно з трох мястэчкаў, якое ў 50 – 60 гады нароўні з Ушачамі было прэтэндэнтам на цэнтр раёна. Сёння Кублічы хоць сабе і вялікая, але выміраючая вёска. Школа закрыта, пошта працуе толькі тры дні на тыдзень. Людзі выміраюць.

Насельніцтва Ушацкага раёна ў 2005 годзе налічвала 19 тысяч чалавек. На 2016 год яно скарацілася амаль на 6 тысяч чалавек. І сёння працягвае імкліва скарачацца.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belprauda.org