Беларуску шукалі 15 гадоў – знайшлі ў манастыры



Як паведамляе прэс-служба УУС Менгарвыканкама, супрацоўнікамі вышуку праз 15 гадоў знойдзеная Калюта Валянціна Пятроўна, 1975 года нараджэння. У 2003 годзе дзяўчына з’ехала ў Расейскую Федэрацыю і прапала.

На дадзены момант стала вядома, што зніклая знаходзіцца ва Уладзімірскай вобласці ў жаночым манастыры.

Крымінальных абставінаў, звязаных са знікненнем беларускі, не знайшлося, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Паводле uvd-mo.gov.by