Беларусы Аўстраліі рыхтуюцца да палітычнага „марафону”



Колькасць удзельнікаў на акцыях салідарнасці з Беларуссю ў Аўстраліі змяншаецца, але гэта хучэй пераасэнсаванне сітуацыі і плана дзеянняў у адносінах да таго, што дзеецца на радзіме. Беларусы рыхтуюцца да палітычнага „марафону”, — адзначыў беларус спадар Арцём:

– Людзей прынцыпова становіцца на акцыях менш, таму што людзі губляюць энергію, больш пачынаюць займацца сваімі справамі, але ёсць і пазітыўны змены. Калі мы разглядзім стан уцягнутасці беларусаў у пратэст, скажам, год назад, калі ўсе рыхтаваліся да выбараў і займаліся рознымі праектамі, то чалавечая актыўнасць падагравалася эмоцыямі. Цяпер сітуацыя змянілася, таму што людзі стараюцца больш рацыянальна падыходзіць да расходавання сваіх рэсурсаў. 

Суразмоўца дадаў, што для беларусаў Аўстраліі важна зараз як мага больш распавядаць пра тое, што адбываецца на радзіме і кантактаваць з мясцовай прэсай.

Беларускае Радыё Рацыя