Беларусы Берасцейшчыны: ніхто не хадзіў на так званы „рэферэндум”
Беларусы ў большасці засталіся раўнадушнымі да так званага рэферэндуму, які больш напамінаў спецаперацыю тых, хто захапіў уладу ў 2020. Асабліва на фоне развязанай Пуціным вайны з Украінай, якую падтрымаў дыктатар Лукашэнка, гавораць людзі з Берасцейшчыны:
– Я абсалютна абыякавы да гэтай працэдуры, і вакол мяне людзі таксама абсалютна абыякавыя, нікому гэта не цікава. І нікога не цікавіць ніякі вынік.
– Я пра яго і не думаю нічога!
– Я вырашыла наогул не ісці, а некаторыя датэрмінова прагаласавалі, але не чыталі змены.
– Не, я не хадзіў на рэферэндум, я ўвогуле не хачу галасаваць. Таму што няма за што галасаваць: працы няма, на працу на ўладкавацца.
Паколькі незалежных назіральнікаў на участках не было, то вынікі «рэферендума» прагназуемы: пад 80 адсоткаў прагаласаваўшых.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]