Беларусы Францыі салідарызуюцца з Беларуссю
18 гадоў таму
Салідарныя дзеянні ў Францыі зараз носяць больш характар інфармацыйнай падтрымкі.
Ілюстрацыйнае фота
Важна, каб беларуская тэма не знікала з медыя і вуснаў мясцовых палітыкаў, пра гэта распавяла беларуска Крысціна Сацкевіч:
– За апошні месяц жнівень-верасень мы адзначылі ў Францыі гадавіну пратэстаў у Беларусі. Хлопцы з Парыжа сабраліся на маніфестацыю 8-га жніўня. 14-га жніўня арганізавалі марафон салідарнасці 2300 кіламетраў. Некалькі хлопцаў прабеглі з беларускімі сцягамі па Парыжу, гэта ўсё было паказана ў сацыяльных сетках.
Крысціна Сацкевіч дадала, што яшчэ адна важная для дыяспары тэма – гэта санкцыі. У прыватнасці абмяркоўваецца пытанне змяншэння ці знікнення рэкламы французскіх вытворцаў на беларускім тэлебачанні.
Беларускае Радыё Рацыя
