Беларусы Грузіі супраць вайны ў Казахстане



Дзясяткі беларусаў, што жывуць у Грузіі, выступілі супраць вайны ў Казахстане. Акцыі адбыліся ў Батумі і Тбілісі.

На акцыі выступалі супраць уводу войскаў у Казахстан і супраць вайны:

Алга Казахстан! Жыве Казахстан!

– Казахі апынуліся ў такой жа сітуацыі, як у свой час беларусы. І ўсе мы бачым, да чаго гэта прывяло. Тым больш зараз, калі наш дыктатар пасылае туды сваіх вайскоўцаў, мы не можам маўчаць. Бо простыя людзі заўсёды супраць гэтага будуць, супраць вайны, асабліва з народам, які нам вельмі блізкі. Нам вельмі шкада, што так здарылася.

– Калі яны прайграюць гэты бой, то ў іх будзе тое ж самае, што ў нас сёння ў Беларусі. Іх будуць рэпрэсаваць, забіваць і выганяць з краіны. Таму яны мусяць змагацца, супраціўляцца і ісці да перамогі.

На акцыю ў сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі завітаў таксама прадстаўнік казахскай амбасады, які выказаў падзяку беларусам за падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя