Беларусы хочуць жыць у незалежнай краіне



Беларускія людзі не хочуць інтэграцыі з Расеяй, нягледзячы на абяцаныя прэферэнцыі з нафтай і газам. Беларусы хочуць застацца беларусамі ў незалежнай краіне. Супраць інтэграцыі і ваенны пенсіянер з Масквы Сяргей, які набыў кватэру ў Менску, а ў Маскве жыве толькі ўзімку, кажа спадар Сяргей:

– Інтэграцыю я не падтрымліваю, таму што ўсё тое, што дрэннае з Расеі, прыйдзе ў Беларусь. А ўсё, што добрае ў Беларусі, не прыйдзе ў Расею. Таму няхай Беларусь развіваецца так, як яна хоча.

– Беларусь – гэта ёсць Беларусь, мы ж гістарычна асобны народ, нацыя. У нас павінна быць свая дзяржава.

– Супраць. Нам не патрэбны той узровень злачыннасці і карупцыі, які там ёсць.

Таямніца вакол падпісання дакументаў Беларусі з Расеяй 8 снежня трымае людзей у напружанні. Хаця шматлікія не вераць, што Лукашэнка прамяняе свой «царскі трон» на губернатарскае крэсла, якое ў любы момант можа змяніць на турэмную камеру.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]