Беларусы на Міжнародным дні сяброўства ў Нью-Ёрку



У нядзелю 5-га жніўня ў Брукліне адбыўся 5-ы штогадовы Міжнародны дзень сяброўства – фестываль, у якім бяруць удзел 195 краін-чальцоў ААН.

У рамках мерапрыемства адбыўся „Парад адзінства” – прадстаўнікі розных нацый прайшлі са сцягамі 195 краін па вуліцы Фултан да будынку Бруклінскага Муніцыпалітэту, насупраць якога былі ўсталяваныя павільёны розных краін.

У павільёне, які выставіла афіцыйнае беларускае прадстаўніцтва пад чырвона-зялёным сцягам, можна было пабачыць сувеніры з саломкі, пачаставацца беларускім квасам, печывам і цукеркамі.

Парафіяне Сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага прыйшлі на гэта мерапрыемства з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Віктар Дудараў, Нью-Ёрк