Беларусы не хочуць ні ў якія саюзы



Беларусь павінна быць незалежнай і вольнай краінай, – такога меркавання прытрымліваюцца сябры Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы. Яны 8 снежня, у дзень магчымага падпісання пагаднення аб пашыранай інтэграцыі Беларусі і Расеі, святкавалі 30-годдзе стварэння сваёй арганізацыі.

Паводле Баляслава Тумашчыка, ён не жадае, каб яго ўнукі прымалі ўдзел у чужых войнах, у якіх удзельнічае увесь час Расея, ці стварае ваенныя канфлікты штучна:

– Не хачу ні ў якія саюзы, каб мае ўнукі зноў не пайшлі на гэтыя неабвешчаныя войны, у якіх я ўдзельнічаў.

– Пара «казла» з агароду выганяць, вось тады і будзе незалежнасць.

– Расея не дасць вам беларускіх школ, яна не дасць, каб беларусы вырасталі. Ім патрэбныя расяяне і прычым беларускія расяяне.

– Адзін чалавек сказаў: сёння мы выступім разам супраць інтэграцыі, а заўтра разбярэмся з самым галоўным інтэгратарам.

7-8 снежня ў Менску і па ўсім свеце прайшлі акцыі пратэсту супраць падпісання дакументаў аб пашыранай інтэграцыі Беларусі і Расеі. Беларусы прадэманстравалі ўсяму свету, што хочуць жыць у незалежнай сваёй краіне і бачыць яе вольнай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя