Беларусы пачалі гандляваць жукамі



На „Куфары” знойдзены 4 аб’явы з Менска і Наваполацка. Цяжка сказаць, ці можна зарабіць на травеньскіх жуках, але кошты на тавар вельмі адрозніваюцца. Самыя дарагія жукі ў Наваполацку – па 2 рублі за штуку! Напэўна, справа ў тым, што аўтар аб’явы прадае свежазлоўленых жукоў, на чым і акцэнтуе ўвагу. З іншага боку, прадавец пазначыў, што можа пагандлявацца.

А вось у Маскоўскім раёне Менска жукоў вам аддадуць ужо па 20 капеек.

Сустракаюцца і „оптавыя” прапановы – партыяй па 10 штук.

Стан жукоў пазначаны ў аб’явах як „новы”. Тры з чатырох прадаюць жукоў для рыбалкі, напрыклад, на галаўня. У Заводскім раёне Менска іх прадаюць у катэгорыі „хатнія гадаванцы”. 

vkurier.by