Беларусы перанялі амерыканскі досвед аховы культурнай спадчыны



Група з пяці прадстаўнікоў ад беларускіх грамадcкіх арганізацыяў, якія займаюцца тэмай аховы гісторыка-культурнай спадчыны, тры тыдні правяла ў Злучаных Штатах Амерыкі. У Штатах Луізіяна і Новая Мексіка яны пазнаёміліся з вынікамі працяглага шляху змагання грамадства, каб не руйнаваць, а ператварыць старыя будынкі ў турыстычна прываблівыя аб’екты. Падобную канфрантацыю па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, як у Беларусі, перажылі амерыканцы. Таму шмат якія ідэі вартыя для пераймання, кажа ўдзельніца гэтай паездкі, гісторык Наталля Сліж.

Адбыліся каласальныя перамены і адносна музеяў, і адносна грамадскасці. Калі раней не было такой моцнай акцэнтацыі на захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, то зараз гэта зусім іншая сітуацыя. Гэта ўжо структураваны механізм, дзе кожнаму адвакату і грамадскасці ёсць сваё месца, дзе ўсё вельмі добра працуе. І вынік – у музеях зараз паказваюць розную гісторыю, у тым ліку трагічную.

Для эфектыўнай працы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі варта не толькі ўдасканальваць заканадаўства. Варта ўзмацніць ціск на чыноўніцкую абыякавасць да яе захавання, з боку грамадскіх арганізацыяў, мяркуе гарадзенка Наталля Сліж.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя