Беларусы ствараюць базу паслуг для беларускамоўных



Блогер Эдуард Пальчыс звярнуўся да сяброў у Фэйсбуку з пытаннем: хто з нацыянальна арыентаваных беларусаў займаецца бізнесам? Допіс выклікаў цікавасць аўдыторыі. Аказалася, што падобная база кантактаў, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі, ужо існуе.

– Калі мне будзе патрэбна мэбля – я пайду да «Цесляроў» Дашкевіча. Калі захачу пастрыгчыся – то да Паўла Вінаградава. Калі апрануцца – то ў LSTR, Symbal, Honаr, Krasa і г.д. Калі спатрэбіцца мыла – то да Ганны Дундуковой. Калі ўпрыгожанні, то да нявесты Міраслава Лазоўскага – Святланы Верабей.

А ў астатніх сферах рухаў тавараў і паслуг? Хочацца стварыць новую культуру перамяшчэння грошай, дзе яны будуць трапляць у патрэбныя рукі, – прапануе Эдуард Пальчыс. – Хто яшчэ са змагароў і нацыянальна-арыентаваных беларусаў чым займаецца? Дзе можна паесці, заняцца спортам, з’ездзіць у адпачынак і г.д.?

З каментароў да гэтага допісу можна стварыць дошку аб’яў, дзе беларускамоўныя беларусы прапаноўваюць свае паслугі – ад рамонту мабільнікаў і ноўтбукаў да аўтасервісу і вытворчасці гадзіннікаў. Беларускамоўныя і нацыянальна-арыентаваныя электрыкі і плітачнікі таксама не рэдкасць. Ёсць салоны прыгажосці, юрыдычныя паслугі, архітэктары і будаўнікі, а таксама псіхіятрычна-наркалагічная дапамога. Ёсць людзі, якія пякуць хлеб і торцікі, прадаюць яйкі з фермы і займаюцца рэпетытарствам.

– Гляджу, уся краіна ў спісе, – жартуюць людзі ў каментарах.

У планах – скласці спіс, якой працай займаюцца родныя затрыманных па „справе патрыётаў”, падзялілася Ганна Дундукова.

Таксама высветілася, што існуе база кантактаў, дзе беларускамоўныя людзі могуць знайсці або прапанаваць працу, тавар ці паслугі.

gazetaby.com

Фота з сайта lstr.by