Беларусы Тбілісі выступілі ў падтрымку Украіны



Некалькі дзесяткі беларусаў далучыліся да вялікай акцыі ў падтрымку Украіны, што адбылася каля ўкраінскай амбасады ў сталіцы Грузіі Тбілісі. Пра свой удзел у акцыі распавядае адна з ўдзельніц Алена Трызна.

– Беларусы Тбілісі вырашылі падтрымаць украінцаў. Справа ў тым, што расейскія войскі сцягваюцца да мяжы Украіны, грамадзяне якой тут у Грузіі. Не толькі украінцы, але і грузіны, расейцы, беларусы вырашылі сказаць „не” вайне, „не” акупацыі. Людзі, якія прыйшлі выступаць за свабоду і адстаяць свабодную Украіну, а мы павінны быць разам у такой складанай сітуацыі для Украіны.

Па словах Алены гэта была адна з самых вялікіх акцый салідарнасці, ў якой прынялі ўдзел беларусы, што жывуць у Грузіі.

– Каля пасольства Украіны было шмат людзей. Думаю, што там было больш за 100 чалавек. Такое вось яднанне людзей паказвае тое, што людзі павінны змагацца за сваю свабоду і павінны адстойваць сваю свабоду.

Акцыі беларусаў ў грузінскай сталіцы сталі ўжо традыцыйнымі і ладзяцца ў цэнтры горада кожныя выходныя. Па неафіцыйным дадзеным на тэрыторыі Грузіі жывуць да пяці тысяч беларусаў, што з’ехалі з Радзімы ад пераследу. 

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]