Беларусы ўдзячныя „Вясне” за працу



26 красавіка 2022 года спаўняецца 26 гадоў беларускаму праваабарончаму цэнтру «Вясна». Доўгі час існавання Цэнтра па абароне законнасці і правоў чалавека паказаў неабходнасць гэтай арганізацыі ў жыцці  грамадзян Беларусі падчас існавання аўтарытарнай улады. Шмат добрых слоў было сказана беларусамі на адрас «Вясны» пры адказе на пытанне: ваша меркаванне пра дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна».

– „Вясна” мне вельмі дапамагла ў свой час, і я вельмі ўдзячны.

– Прыйшлі да мяне сябры „Вясны”, яны падтрымлівалі ўвесь час пакуль Вадзім 6 месяцаў сядзеў у турме. На судзе таксама.

– Гэта адзіная арганізацыя, якая, скажам так, увесь гэты час дапамагала ўнутры Беларусі нашым сябрам.

Паслухаць цалкам у далучаным аўдыёфайле:

На адрас праваабарончага цэнтра таксама было выказана вартае ўвагі пажаданне:

– Да «Вясны» ўжо было колькі зваротаў, каб усё ж такі памяняць тыя падыходы да вызнання афіцыйна незаконна арыштаваных людзей, палітвязнямі.

Лукашэнка не мог дараваць «Вясне» яе дзейнасці, таму на дадзены момант 7 сябраў цэнтра, у тым ліку і яго кіраўніцтва, знаходзяцца за кратамі. 

Беларускае Радыё Рацыя