Беларусы запусцілі кампанію Belarus with Ukraine
3 месяцы таму
Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятыў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію Belarus with Ukraine. Гэта кампанія зроблена дзеля таго, каб сказаць:
Беларусь — не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі — не Беларусь.
Беларусы — не хаўруснікі злачыннай улады. Мы — супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!
„#BelarusWithUkraine – гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Галоўная задача – зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў. Падпісвайцеся на сацсеткі кампаніі, распаўсюджвайце інфармацыю. Нам ёсць, што сказаць”, – заяўляюць ініцыятары.